Вайну нельга забываць, інакш яна паўторыцца зноў

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

На тэрыторыі Парэцкага сельскага савета працягваецца акцыя “Ад помніка да помніка”, прысвечаная Вялікай Перамозе і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Работнікі сельскага савета, Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава, прадстаўнікі КСУП “Хвінявічывы”, мясцовыя жыхары, навучэнцы Хвінявіцкай школы наведалі помнікі ў вёсках Дубраўка, Дзям’янаўцы, Вялікай Воля. Каля кожнага помніка і месца воінскіх пахаванняў правялі мітынгі, усклалі кветкі. Памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. Акрамя гэтага, словы падзякі прагучалі для В.І. Башко, вязня фашысцкага канцлагера, і для Ю.В. Казак, уся сям’я якой загінула ў час вайны. Пажылыя людзі, якія прысутнічалі на мітынгах у вёсках, цёпла прымалі віншаванні з надыходзячым святам і дзяліліся з моладдзю ўспамінамі пра тое, як аднаўлялася пасля вайны народная гаспадарка, развівалася рэспубліка і наш раён.

Жанна БУДЗЕВІЧ



Теги: