Радасны май

Галоўнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дзятлаве працягваюцца ладзіцца святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Вялікай Перамогі.

Канцэртна-забаўляльную праграму «Радасны май» падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Вядучая канцэрта Наталля Маліноўская яшчэ раз нагадала ўсім прысутным, што нам, сённяшняму пакаленню, неабходна заўжды памятаць, якой цаной дасталася Вялікая Перамога нашым дзядам і прадзедам, берагчы і цаніць мірнае жыццё.

Дзятлаўчан радавалі песнямі Наталля Бузук і Аляксандр Раеўскі.

Тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх» юных дзятлаўчан запрасіў у займальнае падарожжа. Дзеці змаглі не толькі паглядзець прадстаўленне «Спанч Боб і яго сябры», але і павесяліцца, пагуляць разам з любімымі героямі.

На пляцоўцы панавала атмасфера радасці і весялосці.

Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ



Теги: