Маніторынг па падрыхтоўцы да “зялёнага жніва”

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У мэтах забеспячэння своечасовай і якаснай падрыхтоўкі кормаўборачнай тэхнікі на Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-агляд.

У рабоце выязнога рэйду прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна, яго намеснік  Юрый Бортнік, кіраўнікі  раённых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, галоўныя інжынеры, інжынеры па ахове працы, галоўныя аграномы.

Узначаліў ход аглядавых камісій старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

Галоўныя пытанні, на якія была засяроджана ўвага ўдзельнікаў мерапрыемства, – гатоўнасць тэхнікі, задзейнічанай на корманарыхтовачных работах, укамплектаванасць корманарыхтовачных камбайнаў, гатоўнасць трактароў з навяснымі агрэгатамі, транспартных сродкаў  для перавозкі кармоў, сенакасілак, грабляў і варашылак, прэс-падборшчыкаў, навядзенне парадку на машынным двары, працоўная і вытворчая дысцыпліна. Вынікі аглядавага рэйду падвялі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвынкама.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ