Цудоўней сцяга ў свеце няма

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Патрыятычныя пачуцці фарміруюцца ў дзіцяці з нараджэння і ў працэсе ўсяго яго жыцця.

Гэта пачуцці любові да сям’і, дзіцячага сада, роднай вёскі, прыроды, усведамленне сябе як грамадзяніна сваёй краіны, які паважліва адносіцца да сімвалаў Беларусі – сцягу, гімну, гербу.

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь дзеці Вензавецкага дзіцячага сада правялі акцыю «Цудоўней сцяга ў свеце няма». Выхаванцы расказвалі жыхарам аграгарадка пра сцяг Беларусі, пра тое, што азначаюць яго тры колеры, дарылі папяровыя сцяжкі, зробленыя сваімі рукамі.

Усе дзеці дашкольнай установы з пашанай, з павагай адносяцца да сімвалаў нашай краіны, растуць патрыётамі, любяць Радзіму і ганарацца тым, што яны грамадзяне Беларусі.

Выхавацелі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы