Беларусь мая, родны край

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Казлоўшчынскай гарадской бібліятэцы адбыўся тэматычны вечар «Беларусь мая, родны край», які быў прысвечаны да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Республікі Беларусь.

У свяце прынялі ўдзел навучэнцы 8 класа.

На мерапрыемстве гучалі вершы, якія праслаўляюць нашу Радзіму, наш беларускі народ. Дзецям былі ўручаны падаруначныя выданні «Я — грамадзянін Республікі Беларусь». З гонарам і адказнасцю яны прынялі падарунак Прэзідэнта Республікі Беларусь. Таму што менавіта яны — будучыня краіны.

Л. ГІЛЬВІН,
бібліятэкар Казлоўшчынскай сярэдняй школы