Тэорыю адпрацоўваюць на практыцы

Эканоміка і сельская гаспадарка

Са студзеня да 20 верасня 2019 года праходзяць трэніровачныя заняткі на 78 небяспечных вытворчых аб’ектах і нашасці вытворча-ацяпляльных кацельнях прадпрыемстваў канцэрна “Беллесбумпрам”.

Галоўнай тэмай аб’ектавых трэніровак з’яўляюцца пытанні праверкі гатоўнасці суб’ектаў прамысловай бяспекі да ліквідацыі інцыдэнтаў і аварыйных сітуацый.Практычна адпрацоўваюцца дзеянні персаналу кацельняў пры аварыйных спыненнях катлоў, падключэнні рэзервовых крыніц электразабеспячэння, ліквідацыі інцыдэнтаў і аварыйных сітуацый на аб’ектах газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання.

У ацяпляльным перыядзе 2019-2020 гадоў Дзяржпрамнагляд рэкамендуе кіраўнікам і спецыялістам прадпрыемстваў своечасова правесці карэкціроўку і практычную адпрацоўку планаў ліквідацыі аварый кожнай зменай кацельні.

Для практычнай адпрацоўкі персаналам кацельні, можна дадаткова ўключыць магчымыя аварыйныя сітуацыі:

аказанне даўрачэбнай дапамогі пацярпелым з задзейнічаннем медыцынскага персаналу для практычнай адпрацоўкі дзеянняў;

адпрацоўка ўзаемадзеяння са спецыялізаванымі арганізацыямі, якія павінны ўдзельнічаць у ліквідацыі аварыйных сітуацый у кацельні пры разгерметызацыі знешняга і ўнутранага газаправода кацельні;

праверка сістэмы кантролю загазаванасці ў рабочай зоне аператараў кацельні і кантролю канцэнтрацыі вокісу вугляроду з аўтаматычным адключэннем падачы газу на ўводзе газаправода ў будынак;

аварыйныя сітуацыі на сістэмах водазабеспячэння і цеплазабеспячэння;

разбурэнне збудаванняў і іншыя стыхійныя бедствы.

Антон ПЯРКО,
галоўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду