Перамогі і паражэнні: у цэнтры ўвагі – футбалісткі

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

Чарговыя раённыя спаборніцтвы школьнай  лігі па міні-футболе сярод дзявочых каманд прайшлі на цэнтральным стадыёне “Колас”.

Арганізатарамі спартыўных сустрэч выступаюць аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, раённы камітэт ГА “БРСМ”, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Нагадаем, што спаборніцтвы стартавалі на пачатку сакавіка, фінальныя сустрэчы дзявочых футбольных каманд, як плануецца, пройдуць ў чэрвені.

У спаборніцтвах прымаюць  удзел дзяўчынкі 2006-2008 гадоў нараджэння з трох гарадскіх і сямі раённых устаноў адукацыі. Матчы праходзяць адразу на некалькіх футбольных пляцоўках, камады спаборнічаюць у падгрупах.

Галоўны суддзя спаборніцтваў – трэнер-выкладчык па футболе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар.

Турнірная табліца па выніках згуляных матчаў:

Гезгалаўская СШ – СШ № 1 горада Дзятлава 1 : 1

Новаяльнянская СШ – Раклевіцкая БШ 1 : 0

СШ № 3 горада Дзятлава – Круцілавіцкая СШ 2 : 0

Гезгалаўская СШ – СШ № 3 горада Дзятлава 1 : 0

СШ № 3 горада Дзятлава – Новаяльнянская СШ 5 : 0

Раклевіцкая БШ  – Круцілавіцкая СШ 1 : 1

Гімназія № 1 горада Дзятлава – Новаяльнянская СШ 0 : 0

СШ № 3 горада Дзятлава  – Раклевіцкая БШ 3 : 0

СШ № 1 горада Дзятлава – Круцілавіцкая СШ 1 : 0

Гімназія № 1 горада Дзятлава – Раклевіцкая БШ 3 : 0

Новаяльнянская СШ – Круцілавіцкая СШ 1 : 0

СШ № 3 горада Дзятлава – СШ № 1 горада Дзятлава 0 : 0

Гімназія № 1 горада Дзятлава –  Круцілавіцкая СШ 0 : 1

Раклевіцкая БШ  – СШ № 1 горада Дзятлава 1 : 2

Новаяльнянская СШ – СШ № 1 горада Дзятлава 1 : 0

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ