Пагаварылі пра Біблію

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Вензавецкай сельскай бібліятэцы ладзіўся Дзень праваслаўнай кнігі “Праваслаўная кніга – шлях да духоўнасці”.

На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі Нядзельнай школы і іх кіраўнік Марыя Маленчык. Пачалося мерапрыемства з размовы пра ролю і значэнне кнігі, у тым ліку і праваслаўнай, у жыцці сучаснага чалавека. Пагаварылі і пра Біблію – старажытную і вечную скарбніцу чалавечай мудрасці на ўсе выпадкі жыцця.

Алена КАСПАРОВІЧ,
бібліятэкар Вензавецкай сельскай бібліятэкі