На касмічных і зямных скрыжаваннях

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Штогод 12 красавіка мы традыцыйна адзначаем Дзень касманаўтыкі.

З дня першага касмічнага палёту Юрыя Гагарына прайшло больш за 55 гадоў: ад 108 гагарынскіх хвілін сустрэчы з космасам да гадавога побыту, працы і навуковых даследаванняў на арбітальнай станцыі касманаўтаў. З дапамогай касманаўтыкі атрымана новая навуковая інфармацыя аб Зямлі, касмічнай прасторы, аб рабоце сістэм касмічных караблёў і арбітальных станцый, аб паводзінах чалавека ў стане бязважкасці і доўгім палёце, аб тэхналогіях у космасе.

Беларусь на працягу многіх гадоў таксама ўдзельнічае ў касмічных даследаваннях, а ў 2016-м ажыццёўлены запуск ракетаносьбіта з беларускім тэлекамунікацыйным спутнікам. Аднак, не ўсе ведаюць аб тым, што шмат гадоў лёсы многіх нашых суайчыннікаў-беларусаў былі цесна звязаны з адзіным у экс-СССР касмадроме. Шмат экспанатаў захоўваецца ў краязнаўчым музеі горада Слуцка, які ў нашай рэспубліцы носіць славу своеасаблівай беларускай касмічнай сталіцы, дзякуючы ўраджэнцам гэтых мясцін.

Кожнаму палёту ў космас папярэднічае напружаная праца на зямлі людзей многіх прафесій. У час наведвання касмадрома «Байканур» мне даводзілася бачыць, як ажыццяўляецца падвоз касманаўтаў да месца старту, але найбольш уражвае відовішча, калі са стартавай пляцоўкі ўвысь узносіцца ракета.

Здрыганулася зямля… Быццам бы абапіраючыся на вогненныя струмені, выкідваемыя магутнымі рухавікамі, яна павольна, нібыта не хочучы, пачынае падымацца над стартавым прыстасаваннем. Клубы дыму і полымя ўскінуліся ў падножжа ракеты. Ад нарастаючага гулу стартаваўшай ракеты не чуваць нават голасу суседа, які стаіць побач. У хвасце ракеты – вогненны смерч. Яшчэ секунды – і яна ўжо высока ў небе, становячыся ўсё меншай. На параўнаўча невялікай вышыні, калі яна яшчэ ў полі зроку, адгарае першая ступень, ракета паступова паварочваецца на некалькі градусаў. Вось яна ўжо апісвае ў траекторыі паўдугу і знікае ў бязмежным акіяне Сусвету.

У маі 1987 года ў час прыбыцця першага прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова на «Байкануры» была знята жалезная завеса сакрэтнасці з касмадрома, гісторыя якога пачыналася ў 1955 годзе: згодна з пастановай савецкага ўрада ў пустынным раёне Казахстана пачалося будаўніцтва ракетнага палігона, якому было суджана стаць першым у свеце касмадромам.

 

Побач з касмадромам «Байканур» ёсць аднайменны горад, у якім усё так ці інакш нагадвае пра космас – своеасаблівая касмічная сталіца.

Пётр ЖЭБРАК,
член Беларускага саюза журналістаў з 1990 года
Фота з асабістага архіву аўтара