Раённы тэматычны праект “75 дзён да Перамогі” заканчвае сваё падарожжа па Дзятлаўшчыне.
29 красавіка пераходныя сімвалы – Капсулу памяці і Сцяг Перамогі сустрэлі жыхары Казлоўшчынскага сельвыканкама. Цёплую сустрэчу для аднавяскоўцаў і гасцей пасёлка арганізавалі работнікі Казлоўшчынскага дома культуры і бібліятэкі, а таксама навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы.
Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка перадаў сімвалы Перамогі старшыні Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзіму Бялятка.
У ходзе мерапрыемства гучалі музычныя кампазіцыі ваенных гадоў.
Напрыканцы сустрэчы гасцей урачыстага мерапрыемства запрасілі сфатаграфавацца ў патрыятычным кутку “Армейскі чамаданчык”. У прысутных была магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі выставы “Нам жыць і помніць”, пакінуць аўтографы і пажаданні для будычых пакаленняў.
Апошнімі Капсулу памяці і Сцяг Перамогі сустрэнуць жыхары горада Дзятлава. Урачысты прыём Сімвалаў Перамогі адбудзецца 4 мая.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ