Хто лепш бегае і скача?

Свежыя навіны Спорт і турызм

15 красавіка на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава стартавала спартакіяда школьнікаў па лёгкай атлетыцы.

Аганізатарамі спартыўнай сустрэчы выступілі аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Удзел у спаборніцтвах прынялі юнакі і дзяўчаты 2005-2006 гадоў нараджэння з трынаццаці раённых установаў адукацыі.

Дзяўчаты паспрабавалі свае здольнасці ў пяцібор’і: бег 60 на дыстанцыю метраў з бар’ерамі, бег на дыстанцыю 800 метраў, скачкі ў вышыню і даўжыню, кіданне ядра.

Юнакі пазмагаліся за права стаць лепшымі ў шасцібор’і: бег на дыстанцыю 60 метраў з бар’ерамі, скачкі ў вышыню і даўжыню, кіданне ядра і кап’я, бег на дыстанцыю 1000 метраў.

У склад судзейскай калегіі ўвайшлі трэнеры-выкладчыкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Галоўны суддзя – Вячаслаў Палуносік.

Як адзначылі арганізатары спартакіяды, асабістае першынство ўдзельнікаў спаборніцтваў вызначыцца па лепшым выніку. Каманднае першынство – па найбольшай суме ачкоў, набраных спартсменамі каманды па ўсіх відах спаборніцтваў.

Каманды і ўдзельнікі, якія атрымаюць прызавыя месцы, будуць адзначаны аддзелам адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама і ўзнагароджаны дыпломамі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ