Вясна. Работы ў полі

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Поўным ходам ідуць палявыя работы ў сельскіх гаспадарках Дзятлаўскага раёна.

На 29 сакавіка пад сяўбу яравых культур ужо падрыхтавана 23 % глебы (4025 гектараў ад запланаваных 17426 гектараў). Самыя хуткія ў гэтай рабоце – Дварэцкі льнозавод, ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Войневічы”.

Большасць гаспадарак ужо пачалі сяўбу яравых культур: засеяна 1627 гектараў (9 % да задання). У лідарах тут ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”, “Войневічы”, “Белагурна”. Большасць гаспадарак (акрамя КСУП “Слава працы”, “Жукоўшчына”, “Белагурна”) ужо завяршылі сяўбу аўса. Гэтай культурай засеяна 463 гектары ад запланаваных 530 (87 %).

Добры старт дадзены сяўбе ячменю. З 4622 запланаваных гектараў засеяна 1144 (25 %). Больш за палову ад плана ўжо пасеялі КСУП “Жукоўшчына”, “Белагурна”, ААТ “Граніт-Агра”.

Святлана ГРЫШЫНА