“Сырная страна” заваявала маскоўскае золата.

Важнае Грамадства Свежыя навіны

ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” чарговы раз прыняў удзел у буйной міжнароднай выставе харчовых прадуктаў, напояў і сыравіны “Прадэкспа”, якая традыцыйна праходзіць у Маскве, у цэнтральным выставачным комплексе “Экспацэнтр”.

Сёлета на выставачных пляцоўках прадукты харчавання, напоі, навінкі ў галіне вытворчага абсталявання, упакоўкі і лагістыкі прадстаўлялі звыш 2 тысяч кампаній з 69 краін блізкага і далёкага замежжа. Мерапрыемства наведалі каля 60 тысяч чалавек.

На 26-ю міжнародную выставу “Прадэкспа-2019” дзятлаўскія сыраробы прывезлі шырокі асартымент прадукцыі прадпрыемства: сыр мяккі “Ricotta”, альбумін малочны, сыр “Галандскі Новы малады”, “Каралеўскі малады”, “Расійскі экстра малады”, “Здзецельскі”, “Chedder Gold”, масла салодкавяршковае несалёнае 72,5% тлустасці, сыр плаўлены “Юбілейны”, сыр плаўлены каўбасны вэнджаны “Беларускі”, навінкі вытворчасці “Cheese-BUM”, “Parmezan”.

ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” прадстаўляла дэлегацыя ў складзе выконваючай абавязкі дырэктара прадпрыемства Вольгі Болцік, начальніка аддзела збыту Людмілы Лявонавай, тэхнолага Алены Якімчык, спецыяліста па знешнеэканамічнай дзейнасці Наталлі Жых.

Выставачны стэнд “Сырнай страны” прывабліваў яркімі брэндавымі колерамі. Акцэнт выставы быў зроблены на натуральнасць і экалагічнасць выпускаемай прадукцыі. Пачэснае месца ў экспазіцыі занялі  сыры і масла, узнагароды, атрыманыя прадпрыемствам за апошнія гады. Павільён “Сырнай страны” карыстаўся папулярнасцю ў наведвальнікаў, паколькі тут можна было пакаштаваць прадукцыю, і адразу ў зоне перамоваў пагаварыць аб дзелавых планах са спецыялістамі завода, заключыць дагаворы на пастаўку. Дзятлаўчанам паступіла шмат цікавых прапановаў.

У рамках 26-й міжнароднай выставы “Прадэкспа-2019” быў праведзены дэгустацыйны конкурс харчовай і перапрацоўчай галіны “Лепшы прадукт-2019”. Па выніках конкурсу ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” адзначаны 5 залатымі, 3 сярэбранымі медалямі і адпаведнымі дыпломамі.

 

У групе цвёрдых сыроў “залатымі” пераможцамі сталі пікантны “Cheese-BUM” і “Parmezan”. У групе паўцвёрдых сыроў золата ўдастоены сыр “Расійскі экстра малады”, “Галандскі новы малады”, сярэбраным медалём адзначаны сыр “Каралеўскі” малады з водарам таплёнага малака. У групе чэдарызаваных сыроў вышэйшую адзнаку і залаты медаль атрымаў “Chedder Gold”. Папулярнасць набірае яшчэ адзін прадукт дзятлаўскага сырзавода – мяккі сыр “Ricotta”. Як і раней, ён быў высока ацэнены ў час дэгустацыі, а экспертная камісія прысудзіла гэтаму дыетычнаму прадукту сярэбраны медаль. Неаднаразовым пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў застаецца масла салодкавяршковае несалёнае 72,5% тлустасці ў конкурсе “Лепшы прадукт-2019”, яно таксама адзначана сярэбраным медалём.

Выконваючая абавязкі дырэктара ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” Вольгі Болцік адзначыла, што ўдзел у буйных міжнародных выставах і конкурсах дапамагае пашыраць рынкі збыту, папулярызаваць вырабляемую прадукцыі за межамі нашай краіны, павышаць прэстыж брэнда “Сырная страна”. А ўзнагароды, атрыманыя на выставах такога ўзроўню, – заслуга ўсяго калектыву завода і ўклад кожнага работніка ў агульны поспех прадпрыемства.

Ірына КАЎКЕЛЬ