Масленіца спадабалася!

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Маргарыта Конан: На Масленіцы было весела і цікава. Больш за ўсё мне спадабалася наша выступленне – я танцую ў калектыве “Сунічкі”, таксама песні артыстаў, флэш-моб з роставымі лялькамі. У наступным годзе абавязкова прыйду на такое свята”.

Удзельнікі клуба “Нам гады – не бяда”: “Мы ўпершыню ўдзельнічалі ў такім свяце. Напяклі шмат бліноў, прапануем іх з мёдам і варэннем. Аладкі нашы проста нарасхват. Прыгатавалі нават прыгажуню міс Аладку. Свята сёння атрымалася вясёлае, паспрыяла гэтаму і сонечнае надвор’е, усё нам падабаецца, мы танцуем і гуляем”.

 

Сяргей Сербін: “Усё вельмі спадабалася. Трэба больш такіх святаў праводзіць. Я кожны год удзельнічаю ў спартыўных спаборніцтвах, заўжды атрымліваю прызы. У гэтым годзе больш за ўсё спадабаўся конкурс бліноў, я з’еў чатыры бліны, вельмі смачныя былі”.