Чалавек славіцца працай. Механізатар Дзмітрый Сухецкі

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Актыўны ўдзельнік вясенніх палявых работ у КСУП “Войневічы” – механізатар Дзмітрый Сухецкі.

Штогод яму даручана адна з найважнейшых аграрных аперацый – культывацыя глебы пад сяўбу. У летні час механізатар выконвае работы па нарыхтоўцы кармоў, жніўнаю парою перасаджваецца на камбайн, увосень падрыхтоўвае глебу да новага ўраджаю.

За сумленную і старанную працу адказны механізатар КСУП “Войневічы” Дзмітрый Сухецкі быў узнагароджаны граматай за першае месца сярод маладых экіпажаў на ўборцы ўраджаю і  Падзячным лістом за добрасумленную працу і высокія вытворчыя паказчыкі ад Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК, імя Дзмітрыя Сухецкага ў свой час было занесена на раённую Дошку гонару.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: