“Жыць, каб памятаць”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізавана выстава “Жыць, каб памятаць”, прысвечаная воінам-афганцам нашым землякам.Для воінаў-інтэрнацыяналістаў вайна ў Афганістане – гэта частка іх жыцця, пра гэтыя падзеі яны не забудуць ніколі. Не павінны забываць пра іх і нашчадкі. Наш святы абавязак – захоўваць памяць пра ўсіх, хто ваяваў у Афганістане: і пра тых, каго ўжо ніколі не вярнуць, і пра жывых, але з ранамі на душы. А ў кнігах гэтая памяць будзе жыць вечна.

Фота Юліі БАКУНОВІЧ,
Святлана ГРЫШЫНА