Трыццаць год… Быццам дзень адзін,
Учора дваццаць – сёння пяцьдзясят.
Жывы… А сум і горыч у вачах:
Малюнкі бою, ран і той жа страх.
Афган… Навошта гэта? Для чаго?
Жыццё салдат не вартае нічога.
Смерць маладых ад куль без імя Бога,
Не ведалі пра лёс яны нічога.
І марылі аб іншым, аб сваім,
Хацелася дзяцей, кахання, шчасця.
З таварышам дзяліўся кожны з іх:
“Чакаюць дома: мама, тата, Насця”.
І сёння мы ўспамінаем тых,
Хто не пазнаў жыцця і не ўбачыў маму.
Памножым славу і геройства іх,
Яны ў сэрцах родных ззяюць ранай.
Сяргей БЯНЯС,
навучэнец 6 “В” класа сярэдняй школы №3 горада Дзятлава