Прыпісаць ці спісаць?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У студзені 2019 года па матэрыялах фінансавай міліцыі г. Слоніма ўзбуджана крымінальная справа па факце злоўжывання сваімі службовымі паўнамоцтвамі ў дачыненні да службовай асобы аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна.

Грамадзянка на працягу шэрагу гадоў займалася прыпіскамі неіснуючай прадукцыі жывёлагадоўлі, ад аб’ёму якой залежала яе заработная плата, а з мэтай утойвання фактычнай адсутнасці дадзенай прадукцыі афармляла загадзя падробленыя дакументы аб яе рэалізацыі падначаленым работнікам у якасці зарплаты. У шэрагу выпадкаў падобныя “выпіскі” выкарыстоўваліся брыгадзірам-загадчыцай фермы ў якасці штрафных мераў да падначаленых за парушэнні дысцыпліны. Калі аднойчы партыя сельгаспрадукцыі сапсавалася з-за аварыйнага адключэння халадзільнікаў з прычыны адсутнасці электрычнасці, указаны кіраўнік таксама выбрала “вінаватых” асобаў з ліку падначаленых, якіх паставіла перад фактам “выпіскі” на іх імя сапсаванай прадукцыі, якая на самой справе была проста ўтылізавана. Вынікам праверкі стала ўзбуджэнне ў дачыненні да названай грамадзянкі крымінальнай справы па ч. 2 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці