Помнік і вахта памяці

Галоўнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

3 ліпеня 1998 года ў дзень святкавання 500-годдзя горада Дзятлава адной з урачыстых падзеяў было адкрыццё помніка ў гонар воінаў-афганцаў на пляцоўцы каля краязнаўчага музея райцэнтра.

На двухметровы пастамент была ўстаноўлена баявая разведвальна-дазорная машына (БРДМ). З таго часу традыцыйна 15 лютага каля гэтага помніка праводзяцца раённыя мітынгі-рэквіемы з удзелам воінаў-інтэрнацыяналістаў, прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзі.

Пасля раённага мітынга пачынаецца вахта памяці на магілы загінулых воінаў-афганцаў Дзмітрыя Лазовіка і Аляксандра Шылава. З 1998 года вахта памяці прадстаўляе сабой арганізаваны выезд ветэранаў вайны ў Афганістане на магілы ў аграгарадок Дварэц і гарпасёлак Наваельню, дзе праводзяцца мітынгі-рэквіем пры ўдзеле мясцовых улады, працоўных калектываў і навучальных установаў.

diatlovonews.by