Пачытайце! Вам спадабаецца

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы працуе кніжная выстава “Пісьменнікі і кнігі – юбіляры 2019 года”. У першым яе раздзеле наведвальнікі могуць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам, вядомымі творамі пісьменнікаў-юбіляраў.

Таксама запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Для вучняў Наваельнянскай сярэдняй школы ў студзені ладзілася літаратурная гадзіна “Па старонках кніг Аркадзя Гайдара, у лютым – гадзіна біяграфіі “Мастак праўдзівага словада юбілея Аркадзя Куляшова. Для наведвальнікаў сталага ўзросту ў сакавіку запланавана літаратурная гадзіна Паэтэса пакалення да 90-годдзя паэткі Еўдакіі Лось, гадзіна цікавых кніг Пачытайце! Вам спадабаецца да 55-годдзя сучаснай беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай.

Другі раздзел выставы – Кнігі-юбіляры”. Напрыклад, раману Якуба Коласа Дрыгваспаўняецца 85 год, Дзікае паляванне караля Стаха Уладзіміра Караткевіча – 40 год.

Работнікі бібліятэкі завітаюць у дзіцячы садок з віктарынай па казках У госці да дзядулі Карнея”, арганізуюць гучныя чытанні “Чытаем казкі Пушкіна разам”.

Плануецца правесці мерапрыемствы да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава, 100-годдзя Алеся Асіпенкі, 120-годдзя Міхася Лынькова.

Анжэліка ВАБІШЧЭВІЧ,
загадчыца Наваельнянскай бібліятэкі