Адзіны дзень бяспекі

Галоўнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

27 лютага ў рамках рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў навучальны семінар для кіраўнікоў і спецыялістаў установаў культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Мэтай семінара з’яўлялася вызначыць шэраг напрамкаў работы па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, правапарушэнняў, прадухіленне гібелі і траўматызму грамадзян, а таксама мерапрыемстваў, якія вучаць правільна дзейнічаць ва ўмовах пажараў, аварый, аказваць першую дапамогу.

У рабоце семінара прынялі ўдзел Сяргей Казушчык, начальнік Дзятлаўскага РАНС; Андрэй Юшкевіч, старшы інспектар аддзела прафілактыкі АУС; Валянцін Касцюкевіч, інспектар Дзятлаўскай энергаінспекцыі; Юрый Ганчар, начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння, Мікалай Дзядовіч, доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ, Валерый Макарчык, фельчар Дзятлаўскай ЦРБ.

Пасля заканчэння тэарэтычнай часткі семінара прайшлі практычныя заняткі па дзеянні работнікаў пры ўзнікненні пажару, арганізацыі эвакуацыі, па тушэнні пажару, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Алег РЭЙБА,
інжынер па ахове працы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Теги: