Валейбольныя баталіі

Свежыя навіны Спорт і турызм

Стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па жаночым і мужчынскім валейболе.

Жаночых каманд на спаборніцтва заявілася восем.

Дзеючы чэмпіён — каманда Дзятлава першы матч турніру праводзіла ў гімназіі №1горада Дзятлава. Яна змагалася з камандай са Свіслачы і была відавочна мацнейшая, перамагла 3:0 (25:15, 25:14, 25:17).

– Дзятлаўская каманда ў турніры выступае пад новай назвай “Сырная страна”, –адзначыў яе трэнер Васіль Русін.

Турнір, як і ў мінулым годзе, пройдзе ў некалькі этапаў. На першым этапе ўдзельнікі спаборнічаюць у дзвюх групах. “Сырная страна” – у групе “Б” з камандамі ОСДЮШОР імя Сапегі-03, Свіслацкага, Слонімскага раёнаў.

Групу “А” склалі каманды ОСДЮШОР імя Сапегі-02, ФСК Ліда, ДЮСШ-1 Ліда, Ашмянскага раёна.

Чэмпіянат праходзіць у два кругі. З групы выходзяць па дзве каманды. Затым адбудзецца фінал, які пройдзе ў Гродне.

У абласным турніры па валейболе сярод мужчынскіх каманд на ўдзел заявілася 13. Дзятлаўская каманда ўвайшла ў групу “Б” разам з камандамі Слонімскага, Мастоўскага, Шчучынскага, Свіслацкага раёнаў.

Матч праходзіў у Мастах паміж Дзятлаўскай і Мастоўскай камандамі, перамаглі нашы валейбалісты, яны абыгралі сваіх сапернікаў з лікам 3:1 (21:25, 25:23, 25:23, 25:11).

На пачатку ігры Мастоўская каманда выйшла ўперад і выйграла ў першай партыі. У перапынку трэнер Дзятлаўскай каманды Сяргей Белавус падкарэкціраваў гульню, і ў астатніх партыях перавага была  за намі.

Вольга ЮШКЕВІЧ