Прафсаюзны семінар: падпісанне Пагаднення

Важнае Свежыя навіны Улада

Адным з важнейшых момантаў рэспубліканскага семінара-нарады Федэрыцыі прафсаюзаў Беларусі, які праходзіў у горадзе Дзятлаве 30 студзеня 2019 года, стала падпісанне Пагаднення паміж Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам (у асобе Аляксандра Дубовіка), наймальнікамі Дзятлаўскага раёна (у асобе Валерыя Гузеня) і Дзятлаўскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў (у асобе Андрэя Сатарава) на 2019-2021 гады.

Пра неабходнасць унясення паправак у дадзены дакумент сацыяльныя партнёры Дзятлаўшчыны актыўна загаварылі пасля падпісання і ўступлення ў сілу новага Генеральнага і абласнога пагадненняў, а таксама аналізу зваротаў грамадзян і вынікаў маніторынгаў па пытаннях працоўных адносінаў і аховы працы. Над рэдакцыяй рэгіянальнага пагаднення працавала рабочая група, створаная па ініцыятыве раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Усяго бакамі сацыяльнага партнёрства было ўнесена больш за два дзясяткі дапаўненняў у дакумент. Нормы Пагаднення абавязковыя на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна.

Прызначэнне раённага дакумента – садзейнічаць занятасці і развіццю рынка працы, паляпшэнню ўмоваў працы ўсіх членаў прафсаюза дзятлаўскага раёна.

Задача прафсаюзных камітэтаў – абапіраючыся на новае Пагадненне, старацца разам з наймальнікам максімальна напоўніць калектыўны дагавор арганізацыі рэальным зместам і нормамі, якія паляпшаюць становішча работніка ў параўнанні з дзеючым заканадаўствам.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Теги: