Землякі віншуюць

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Віншаванні ад старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіны Касцюк:

– З Новым годам і Калядамі, паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Жадаю, каб у вас у 2019 годзе ажыццявіліся ўсе, нават самыя маленькія мары. Каб стала больш цеплыні ў адносінах, а побач знаходзіліся выключна станоўчыя і добразычлівыя людзі, каб вы перажывалі толькі прыемныя эмоцыі і радаваліся кожнаму дню. Дарыце радасць і ўсмешкі іншым людзям, няхай будзе нязгасным агонь сямейнага ачага, няхай шчасце і ўдача стануць надзейнымі спадарожнікамі для вас у надыходзячым годзе. Натхнення, кахання, добрых навінаў вам і вашым сем’ям.

Цяжкасці даюць нам бясцэнны вопыт, а ўдачы – дораць радасць, дык няхай радасці заўсёды будзе больш!

Ірына КАЎКЕЛЬ