За дзень да наступлення Навагодніх святаў ля цэнтральнай ёлкі горада для дзяцей і іх бацькоў ладзілася гульнёвая праграма “Куфэрак навагодніх цудаў”.
У карагод забаўляльных гульняў, спаборніцтваў , цудоўнага настрою і ўсмешак запрасілі сваіх гасцей два клоуны Лёлік і Болік.
Перадсвяточныя карагоды і танцы дадалі станоўчых эмоцый і закруцілі дзятву ў чароўнай атмасферы надыходзячых святаў . Арганізавалі святочную сустрэчу работнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ