Памятайце мінулае, каб мець будучыню

Важнае Грамадства Свежыя навіны

20 снежня прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

У Дзятлаўскім раёне працавала абласная інфармацыйная група, у складзе якой былі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Алена Юргель і намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Белая Русь”, першы намеснік старшыні праўлення Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры ГА “Беларускае таварыства “Веды” Святлана Вараніца. Спецыялісты сустрэліся з калектывамі Цэнтра банкаўскіх паслугаў №407 Філіяла №413 ААТ “ААБ Беларусбанк” і Дзятлаўскага ўчастка электрасувязі Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам”.

На парадку дня былі пяць актуальных пытанняў. Напрыклад, намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Васіль Мудры расказаў аб асноўных накірунках дзяржаўнай жыллёвай палітыкі. Гэта паляпшэнне жыллёвых умоваў грамадзян з дзяржаўнай падтрымкай і без яе (за кошт стварэння спрыяльных умоваў будаўніцтва жылля на камерцыйнай аснове, павелічэння фонду наёмнага жылля). Так, канцэпцыя развіцця нацыянальнай эканомікі прадугледжвае скарачэнне долі бюджэтнага фінансавання і пашырэнне выкарыстання пазабюджэтных крыніц.

У час ацяпляльнага сезона і напярэдадні зімовых святаў дарэчы былі выступленні намесніка начальніка Дзятлаўскага РАНС па ідэалагічнай рабоце Аляксандра Бяленкі і начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктара Петрукевіча, якія акрамя галоўных пытанняў, закранулі праблемы выкарыстання піратэхнікі, бяспекі людзей і іх маёмасці.

Намеснік начальніка па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава расказала аб правах дзяцей-інвалідаў і іх рэалізацыі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Цікавы і змястоўны аповед прысутныя пачулі ад Святланы Вараніцы. Яна ўзгадала асноўныя факты з гісторыі стварэння БССР, паразважала аб яе ролі ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці і развіцці суверэннай Беларусі і падвяла выснову, што менавіта ў перыяд БССР быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які вытрымаў выпрабаванне часам, стварыў надзейную аснову будаўніцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Ірына СТЫРНІК