Добрага настрою!

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Міхаіл Фёдаравіч і Таццяна Сцяпанаўна ЛУКАШЭНІ, жыхары гарадскога пасёлка Казлоўшчына, пенсіянеры:

– Самае галоўнае, што хочам усім пажадаць у новым годзе, – гэта моцнага здароўя. 2018 год быў добры, будзем спадзявацца, што новы год стане не горшы. Каб усім хапала работы і дастойнай зарплаты, а пенсіянерам – добрага настрою ад добрых пенсій. І яшчэ важна, каб не было вайны.

Наша сям’я чакае і рыхтуецца да любімых зімовых святаў. Будзем сустракаць іх удваіх, бо старэйшы сын у камандзіроўцы, другі будзе з сям’ёй у Гродне, трэці – у Дзятлаве. Сустрэнем Новы год дома, а калі здароўе не падвядзе, пойдзем па навагодні настрой у цэнтр пасёлка, сустрэнемся з сябрамі, знаёмымі, павіншуем іх.

Дарэчы, пасёлак наш у гэтыя перадсвяточныя дні стаў вельмі прыгожы, шмат гірляндаў паўсюль, многія будынкі змяніліся, сталі больш адметныя. Ідзеш – і проста вока радуецца.

А нашым работнікам культуры хочацца сказаць асобны дзякуй за іх старанні, усе святы ладзяць вельмі добра. Кожны год яны дораць жыхарам пасёлка цудоўны навагодні настрой, думаю, і ў гэтым годзе будзе цікава.