Чараўніцтва навагодніх дзён

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў актывісты пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Таркачоўскга дзіцячага сада-пачатковай школы разам з Дзедам Марозам і Снягуркай наведалі ветэрана педагагічнай працы Аляксандру Іванаўну Майсейчык.

Сардэчныя віншаванні, пажаданні, падарункі і проста сустрэча з галоўнымі героямі навагодняга свята былі сапраўдным сюрпрызам для гэтай прыемнай жанчыны, якая прысвяціла сваё жыццё навучанню і выхаванню падрастаючага пакалення. Аляксандра Іванаўна не хавала сваёй радасці, на твары ззяла ўсмешка.

У такія добрыя святы асабліва хочацца дарыць цяпло сваёй душы і ўвагу тым людзям, якія больш за ўсё ў гэтым маюць патрэбу. Няхай чараўніцтва гэтых дзён зробіць іх жыццё больш прыгожым!