Або гадуй – або плаці

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

На жаль, у наш час людзям добра вядомыя паняцці “ненадзейныя сем’і”, “гора-бацькі”, “абавязаныя асобы”.

Так, абавязаная асоба грамадзянка У. учыніла злачынства: ухілялася ад аплаты расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні. Гора-маці не выходзіла на работу дзесяць i больш працоўных дзён на працягу трох месяцаў, што пацягнула за сабой няпоўнае выкананне абавязацельстваў па кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей. Варта зазначыць, што ў маі 2018 года У. ужо была асуджана за такое ж злачынства, аднак высноваў для сябе не зрабіла, а прадоўжыла прагульваць работу.

Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта