У печы запалілі – будзьце пільнымі

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У Дзятлаўскім раёне з пачатку года адбылося 27 пажараў.

У асноўным, пажары здараюцца на тэрыторыі сельскай мясцовасці. Так, у вёсцы Яцвезь адбыўся пажар у прыватнай лазні, у выніку якога пашкоджаны дах і перакрыцце. Асноўная версія ўзгарання – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Аб пажары людзей апавясціў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, дзякуючы якому жыхары хутка выклікалі службу МНС.

Памятайце, што на падлозе перад дзверцамі печы павінен быць прыбіты металічны ліст памерам 50 на 70 см. Падыходы да печы з боку топачнай дзверцы павінны быць свабоднымі. Мэбля павінна знаходзіцца не бліжэй за 70 см ад печы, а ад топачных адтулінаў – не менш за 150 см.

Забараняецца:

  • распальваць няспраўныя печы;
  • распальваць печы пры дапамозе лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў;
  • выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;
  • сушыць і класці на печы на адлегласці менш за 1,25 м ад топачных адтулінаў паліва, адзенне і іншыя лёгкаўзгаральныя рэчывы і матэрыялы;
  • паліць печ з адкрытымі дзверцамі;
  • пакідаць малых дзяцей без нагляду ў доме, дзе паліцца печ.

Акрамя таго, у моцныя халады печ трэба паліць некалькі разоў на дзень.

Гэта дазволіць пазбегнуць яе перагрэву і з’яўлення расколінаў. Попел, шлак, вугаль варта выкідаць у спецыяльна адведзенае месца на адлегласці не бліжэй за 15 метраў ад будынкаў.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *