Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны аграпрамысловага комплексу Дзятлаўскага раёна!

Свежыя навіны Улада

Прыміце самыя цёплыя, сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Праца вяскоўцаў заслужана ўшанавана нашым народам, бо багаты стол у доме кожнай сям’і – гэта цалкам іх заслуга.

Ваша добрасумленная і высокапрадукцыйная праца з’яўляецца галоўным рэсурсам і надзейным падмуркам дзяржавы, абавязковай умовай яе росквіту.

Вы прыкладваеце ўсе сілы, веды і вопыт для ўстойлівага развіцця адной са стратэгічных галін айчыннай эканомікі – аграрнага сектара. З году ў год сельская гаспадарка становіцца больш тэхналагічнай, што дазваляе ўпэўнена рухацца наперад, на прадпрыемствах перапрацоўчай прамысловасці сучасная вытворчая база дазваляе вырашаць задачы павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі і нарошчвання экспарту.

Выказваем упэўненасць, што работнікі галіны Дзятлаўскага раёна будуць памнажаць дасягнутыя поспехі, забяспечваючы ўстойлівае развіццё аграпрамысловага комплексу, ствараючы годныя ўмовы для жыцця людзей.

У гэты святочны дзень выказваем падзяку ўсім працаўнікам аграпрамысловага комплексу раёна і ветэранам галіны за вернасць свайму прызванню, самаадданасць і адказныя адносіны да справы.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім добрага здароўя, шчасця і новых поспехаў у вашай нялёгкай працы на карысць роднай Беларусі.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *