У рэдакцыі газеты “Перамога” ўжо становіцца традыцыяй правядзенне розыгрышу для падпісчыкаў.
Усе, хто падпісаўся на чацвёрты квартал 2018 года, маглі ў ім паўдзельнічаць. Падпісны талон або яго копію на “Перамогу” даслаў 151 чалавек. І вось 9 лістапада з дапамогай камп’ютарнай праграмы быў выбраны пераможца: шчаслівым уладальнікам сэндвічніцы стала Дар’я Лашчонава з Дзятлава. А на гэтым тыдні намеснік галоўнага рэдактара Таццяна Грыцук уручыла ёй падарунак.
Дар’я працуе на Дзятлаўскім сыраробным заводзе. Навіна, што стала пераможцай у розыгрышы, была для яе вельмі прыемнай. Жанчына гаворыць, што квіток даслала, але на ўдачу не вельмі спадзявалася. А цяпер сцвярджае, што заўсёды неабходна спадзявацца на лепшае, і тады фартуна вам усміхнецца. Падарунак Дар’і вельмі спадабаўся, цяпер гарачымі сэндвічамі будзе кожны дзень частаваць сваіх родных і сяброў і добрым словам успамінаць “Перамогу”.
А розыгрыш – працягваецца. Усе, хто падпішацца на 1-ы квартал 2019 года на газету “Перамога”, могуць дасылаць свае падпісныя талоны ў рэдакцыю. Чакаем вашы пісьмы з пазнакай “Конкурс падпісчыкаў” па адрасе: 231471, г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Поздравляю победительницу! Повезло ей! Надо тоже поучаствовать в следующем розыгрыше от «Перамогі»
Рейтинг комментария:00
Поздравляю.
Рейтинг комментария:00
хороший подарок. а еще такие розыгрыши будут?
Рейтинг комментария:00