Ва ўмовах асенне-зімовых змярканняў стан знешніх светлавых прыбораў трактарнай тэхнікі, прычэпаў і механізмаў, якія эксплуатуюцца, вельмі важны.
Пры вялікай колькасці аўтамабіляў і шчыльнасці транспартнага патоку само з’яўленне самаходнай і трактарнай тэхнікі на дарозе ўжо ўспрымаецца як пагроза бяспецы дарожнага руху, а адсутнасць належнага светлавога абазначэння дадзенай тэхнікі адразу правакуе дарожна-транспартныя здарэнні з цяжкімі наступствамі.
Прыкладам гэтаму можа паслужыць дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося ў кастрычніку бягучага года з удзелам трактарнай тэхнікі на аўтадарозе “Магілёў-Чэрыкаў-Касцюковічы”. Легкавы аўтамабіль здзейсніў сутыкненне са спадарожным трактарам у счэпцы з прычапным абсталяваннем (плугам). У выніку сутыкнення чатыры чалавекі загінулі і адзін атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Варта адзначыць, што не ў перыяд пасяўной ці ўборачнай кампаній, калі адзначаецца максімальны рух трактароў і механізмаў, а менавіта позняй восенню, у перыяд ранішніх і вячэрніх змярканняў, нешматлікія самаходная і трактарная тэхніка правакуе найбольшую колькасць здарэнняў і звязаных з імі ахвяраў. Гэта сітуацыя адзначаецца з году ў год ва ўсіх рэгіёнах вобласці і рэспублікі.
Калі пры руху па вуліцах і дарогах у цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці вы сталі відавочцам кіравання транспартам з няспраўнымі светлавымі прыборамі, неадкладна паведаміце аб гэтым у міліцыю па нумары 102. Своечасовае выяўленне і паведамленне аб дадзеных фактах можа выратаваць чыё-небудзь жыццё.
Аляксандр КАЛІНІН,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ