Чыста там, дзе не смецяць

Грамадства Свежыя навіны

У мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы па навядзенні бездакорнага парадку на тэрыторыях Гродзенскім аблвыканкамам было прынята рашэнне “Аб мерах па навядзенні парадку на тэрыторыях раёнаў, гарадоў”, створаны рабочыя групы пры аблвыканкаме, рай (гар) выканкамах, якім было загадана наведаць замацаваныя арганізацыі і вызначыць комплекс мер па навядзенні парадку.

На тэрыторыях большасці наведаных арганізацый устаноўлены факты складзіравання розных адходаў (смецце, металалом, бетонныя вырабы, аўтамабільныя шыны, якія былі ва ўжыванні, адходы драўніны) і спісанага абсталявання ў неўстаноўленых месцах.

Па выніках маніторынгу Камітэтам дзяржкантролю вобласці былі накіраваны прадпісанні аб прывядзенні тэрыторый арганізацый у належны выгляд.

Кантроль за выкананнем даручэння Кіраўніка дзяржавы аб навядзенні парадку на тэрыторыях прадпрыемстваў Камітэтам вобласці будзе працягнуты.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *