Асаблівая ўвага – паводзінам непаўналетніх

Грамадства Свежыя навіны

З 21 па 24 лістапада на тэрыторыі дзятлаўскага раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Падлетак”, скіраванае на прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх, вызначэнне прычынаў і ўмоваў, якія спрыяюць узнікненню негатыўных з’яваў у падлеткавым асяроддзі.

За гэтыя дні супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх пры падтрымцы іншых службаў міліцыі прааналізуюць крымінагенную абстаноўку ў падлеткавым асяроддзі на тэрыторыі раёна, асаблівую ўвагу нададуць непаўналетнім, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, і месцам, дзе любяць збірацца падлеткі. Таксама ва ўстановах адукацыі праваахоўнікі правядуць выступленні па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці, наведаюць дома праблемных падлеткаў і, каб праверыць іх карысную занятасць, правядуць маніторынг гурткоў, клубаў, спартыўных секцый. З мэтай папярэджання фактаў парушэння правілаў гандлю алкагольнымі напоямі міліцыя праверыць работу магазінаў.

Віктар ПЕТРУКЕВІЧ,
начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *