На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідуць уборка, чыстка, пераборка, закладка на захоўванне і рэалізацыя другога беларускага хлеба.
На палетках сельгасарганізацыі “Русь-Агра” праца кіпіць, як у мурашніку. Нягледзячы на вялікую колькасць машын і рознай тэхнікі, ручной працы хапае.
На дапамогу раённым сельгасгаспадаркам актыўна выйшлі работнікі розных сацыяльных сфераў.
Сярод памочнікаў – Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, рэспубліканская туберкулёзная бальніца “Наваельня”, установы адукацыі: дзіцячы сад №1 і цэнтр развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава, Наваельнянскі дзіцячы сад, сярэдняя школа №1, гімназія №1 горада Дзятлава і рэдакцыя газеты «Перамога».
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ