“Нелегал” на Дзятлаўшчыне

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Для супрацьдзеяння незаконнай міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь, прафілактыкі правапарушэнняў з боку іншаземцаў і асобаў без грамадзянства з 17 па 25 верасня 2018 года на тэрыторыі нашай краіны і на Дзятлаўшчыне праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”.

Супрацоўнікі групы па грамадзянстве і міграцыі пры падтрымцы іншых службаў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праверылі месцы магчымага знаходжання нелегальных мігрантаў.

Нягледзячы на прафілактычную работу, у тым ліку тлумачэнне заканадаўства ў сродках масавай інфармацыі, яшчэ ёсць парушэнні. У час мерапрыемства “Нелегал” выяўлены 7 фактаў парушэння міграцыйнага заканадаўства, 6 з якіх учынілі іншаземныя грамадзяне, яшчэ адзін – грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Таму нагадваем, што іншаземец, які прыехаў на тэрыторыю нашай краіны, мае права знаходзіцца тут без рэгістрацыі на працягу 5 сутак з дня прыезду ў Беларусь (за выключэннем нядзеляў, дзяржаўных святаў і святочных дзён, устаноўленых і аб’яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі). Калі перыяд знаходжання перавышае названы тэрмін, іншаземец павінен зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі (АУС, гасцініцы, суб’екце аграэкатурызму) па месцы фактычнага часовага знаходжання. Вызваляюцца ад рэгістрацыі на працягу 90 дзён з дня прыезду грамадзяне Расійскай Федэрацыі, а на працягу 30 дзён – грамадзяне Літоўскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Украіны, Рэспублікі Казахстан паводле пагадненняў, заключаных гэтымі рэспублікамі з нашай краінай.

Іншаземцы могуць ажыццяўляць працоўную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь пры ўмове атрымання спецыяльнага дазволу і заключэння працоўнага дагавора з наймальнікам. Для грамадзян Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Арменіі і Кыргызстана атрымання спецыяльных дазволаў на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці не патрабуецца.

Святлана ЮРГЕЛЬ,
вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *