“На старт! З гумарам! Марш!”

Галоўнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Падрыхтаваць выступленні на такую тэму ў конкурсе фрыстайл сёлета прапанавалі аматарам жартаў і гумару, якія 29 кастрычніка сустракаліся ў актавай зале гімназіі №1 горада Дзятлава.

Тут праходзіў раённы этап абласнога фестывалю клуба вясёлых і знаходлівых сярод каманд установаў адукацыі нашага раёна. Яго арганізаваў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.

Смех і апладысменты амаль не сціхалі. На раённай сцэне спаборнічалі і высвятлялі, хто самы арыгінальны, крэатыўны жартаўнік, шэсць школьных каманд: “Ништячок” – сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, “ОБАНА” – Казлоўшчынскай сярэдняй школы, “Выигрыватель” – гімназіі №1 горада Дзятлава, “Кока-Кола” – Дварэцкай сярэдняй школы, “Пераходны ўзрост” Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы, “БУ” – Гезгалаўскай сярэдняй школы.

Ірына СТЫРНІК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *