Лепшае на свеце – нашы дзеці

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Сэрца маці заўсёды хвалюецца за дзяцей, асабліва яно неспакойна, калі дзіця хварэе. Тады матуля скіроўвае ўсе свае сілы, усю энергію, каб дапамагчы.

Для моцных духам маці і іх дзяцей, якія, нягледзячы на абмежаваныя магчымасці, не скараюцца цяжкасцям, у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшло дабрачыннае мерапрыемства “Сардэчка для матулі”. Яго падрыхтавалі валанцёры гімназіі №1 горада Дзятлава і іх педагогі Іна Ванчук і Святлана Андруніна.

Гімназісты парадавалі наведвальнікаў “Праменьчыка” яркай канцэртнай праграмай. Музычныя нумары, вершы і цёплыя словы пажаданняў падрыхтавалі Ганна Губко, Марыя Бекер, Дзяніс Шумскі, Лізавета Панасюк, Анастасія Верамейка, Ганна Талкун, Аляксандра Лявончык, Ганна Лакіза, Лізавета Белавус, Ганна Жыбко, Лізавета Лях, Таццяна Пінчук, Лізавета Сарока, Анастасія Шышко, Антаніна Зайцава, Таццяна Кетка, Вікторыя Шымчык, Яна Семянюк, Златаслава Лагуцік, Кірыл Дзянісік, Паліна Дзедава.

Не засталіся ў баку і гаспадары пляцоўкі. Сардэчныя песні праспявалі Віталь Крэйдзіч і Алег Бяляк.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы з чаяпіццем. Наведвальнікі і спецыялісты “Праменьчыка” шчыра ўдзячны педагогам і навучэнцам гімназіі за цудоўнае свята, Вользе Лукашэня, Вользе Васільевай, Ганне Кець, Але Горбач, Лідзіі Авецісян, Святлане Крэйдзіч, Людміле Уласевіч, Таццяне Кажала – за салодкія падарункі.

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна



1 комментарий по теме “Лепшае на свеце – нашы дзеці

  1. Каждая мама испытывает сильную любовь к своим детям. Многие склонны считать, что материнская любовь самая сильная на свете. И поэтому дети чувствую это любовь на себе, благодарны им всю свою жизнь за эту любовь и за возможность жить на этом свете.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Вывоз мусора Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *