Калі табе камсамолец імя…

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Якая спадчына засталася для моладзі Беларусі?

29 кастрычніка 2018 года Ленінскаму камсамолу спаўняецца 100 гадоў. З моманту ўтварэння ў 1918 годзе і да самароспуску арганізацыі ў 1991-ым “школу камсамола” прайшлі каля 200 мільёнаў савецкіх юнакоў і дзяўчат. Цяпер на лепшы вопыт работы з моладдзю ВЛКСМ раўняецца сучасная моладзевая арганізацыя нашай краіны – грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Ці ведаюць цяперашнія юнакі і дзяўчаты галоўныя гістарычныя факты з жыцця камсамолу? Ці памятае іх старэйшае пакаленне.

Праверце свае веды.

  1. У камсамол, згодна са статутам арганізацыі, прымалі:

а) з 18 гадоў;

б) з 14 гадоў;

в) з 16 гадоў.

  1. Колькі разоў на з’ездах камсамола выступіў Уладзімір Ленін?

а) адзін раз у 1920 годзе;

б) тры разы з моманту стварэння арганізацыі;

в) ні разу не выступіў.

  1. Прадоўжыце цытату Мікалая Астроўскага: “Разам з камсамольскім білетам мы атрымлівалі…

а) …упэўненасць у заўтрашнім дні”;

б) …білет на БАМ”;

в) … зброю і 200 патронаў”.

  1. Камсамолец, пазней вядомы дзіцячы пісьменнік, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

а) Аркадзь Гайдар;

б) Міхаіл Шолахаў;

в) Аляксей Талстой.

  1. Раман Мікалая Астроўскага, прысвечаны жыццю камсамольцаў, называецца:

а) “Маладая гвардыя”;

б) “Як закалялася сталь”;

в) “Народжаныя рэвалюцыяй”.

  1. Што такое маёўкі?

а) суботнікі, якія праходзілі ў маі;

б) масавыя святкаванні на прыродзе;

в) гальштукі, якія павязвалі новым членам ВЛКСМ.

  1. Якія мерапрыемствы ладзілі камсамольцы?

а) нядзельнікі па зборы металалому;

б) кватэрнікі з выпадку заканчэння працоўнага тыдня;

в) ранішнікі па падмятанні вуліц.

  1. Які рэкорд устанавіў аўтазаводзец Васіль Шубін?

а) прастаяў за станком двое сутак;

б) прыняў удзел у 18 камсамольскіх будоўлях;

в) выканаў заданне на 1550%.

  1. Як звалі камсамольца, які сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота ў гады Вялікай Айчыннай вайны?

а) Паўка Карчагін;

б) Аляксандр Матросаў;

в) Павел Марозаў.

  1. Які горад Беларусі паўстаў, дзякуючы ўдарнай камсамольскай будоўлі?

а) Столін;

б) Бяроза;

в) Белаазёрск.

  1. Якая песня стала гімнам ВЛКСМ?

а) “Взвейтесь кострами, синие ночи…”;

б) “И вновь продолжается бой…”;

в) “Вихри враждебные веют над нами…”.

  1. Датай стварэння БРСМ (пераемніка камсамола на тэрыторыі Беларусі) стала:

а) 19 студзеня 1999 года;

б) 6 верасня 2002 года;

в) 8 лістапада 2000 года.

Адказы: 1-б: 2-а; 3-в; 4-а; 5-б; 6-б; 7-а; 8-в; 9-б; 10-в; 11-б; 12-б.

Ірына КАЎКЕЛЬ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *