Рыхтуемся да школы

Грамадства Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Да дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу” актыўна далучыліся арганізацыі Дзятлаўшчыны. Яны аказваюць матэрыяльную дапамогу на набыццё школьных прыладаў да новага навучальнага года.

Так, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” аказаў матэрыяльную дапамогу 38 школьнікам, чые бацькі працуюць на прадпрыемстве, на суму 3724 рублі (4 базавыя велічыні на дзіця). Гэта дапамога аказана 13 шматдзетным, 3 няпоўным сем’ям, 2 сем’ям, якім неабходна дзяржаўная абарона, 2 сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, адной падшэфнай сям’і.

Філіял “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца” аказаў стопрацэнтную матэрыяльную дапамогу 185 школьнікам (73 рублі на кожнае дзіця), чые бацькі тут працуюць. Такую ж дапамогу атрымалі і студэнты пры наяўнасці даведкі-пацвярджэння з навучальнай установы.

Таццяна ГРЫЦУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *