Недахопы ў ходзе ўборачнай кампаніі

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Асноўнай прычынай, якая стрымлівае ход уборачных работ, па-ранейшаму застаецца негатоўнасць тэхнікі.

Нізкія тэмпы ўборкі ў КСУП “Слава працы” Дзятлаўскага раёна. На тэрыторыі мехмайстэрні ў в. Нянадавічы знаходзіліся 2 камбайны – “Ліда 1300” і “Ліда 1600”. Першы быў раней задзейнічаны для ўборкі насення траваў, другі ва ўборцы ўраджаю не прымаў удзел (няспраўныя збожжавыя элеватары). Запасныя часткі для рамонту не закуплены, а трактарыст-машыніст заняты на іншых работах.

Не на належным узроўні арганізавана работа па ўборцы саломы. Назіраецца недахоп прэс-падборшчыкаў. У КСУП “Слава працы” салома ўбрана толькі на 3% плошчаў, а наяўныя 6 прэс-падборшчыкаў не задзейнічаны з-за адсутнасці трактароў і механізатараў.

Не ажыццяўляецца кантроль за стратамі ўраджаю ў час яго транспарціроўкі. Перавозіцца збожжа без укрыцця (КСУП “Слава працы”).

Устаноўлены факты прастою збожжаўборачных камбайнаў з-за адсутнасці паліва. Нізкая забяспечанасць гаруча-змазачнымі матэрыяламі адзначаецца ў шэрагу гаспадарак Дзятлаўскага раёна.

З прычыны адсутнасці дызельнага паліва (перабоі з пастаўкай) у КСУП “Слава працы” 31 ліпеня 2018 года да ўборкі ўраджаю прыступілі пасля 17 гадзін (паліва ў гаспадарку паступіла ў 15.30).

Не надаецца належная ўвага пытанню нарыхтоўкі кармоў. Нарыхтоўка кармоў у КСУП “Слава працы” па прычыне адсутнасці механізатарскіх кадраў і дызельнага паліва ў перыяд з 19 ліпеня па 2 жніўня 2018 года не адбывалася.

Валянціна БОГДАН,
намеснік начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *