У Дзятлаве знойдзена ручная граната

Важнае Грамадства Свежыя навіны

1 жніўня на падворку аднаго з дамоў па вуліцы Чырвонаармейскай была знойдзена ручная граната.

Гаспадыня аператыўна паведаміла ў адказныя службы, і небяспечная знаходка была абясшкоджана сапёрамі. Варта зазначыць, што гэта не першы падобны выпадак у нашым раёне, таму людзям трэба быць абачлівымі і асцярожнымі, каб пазбегнуць бяды.

Як неабходна дзейнічаць, калі знайшлі выбухованебяспечны прадмет, расказаў начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун:

– Будзьце асабліва асцярожныя, калі раптам знойдзеце старую ржавую міну, гранату, снарад ці іншыя боепрыпасы. Не дакранайцеся да іх, не спрабуйце вымаць з зямлі, перавозіць і тым больш кідаць, біць або разбіраць, закопваць у зямлю і кідаць у вадаёмы, уздзейнічаць агнём, збіраць і здаваць у якасці металалому. Нават лёгкі дотык можа прывесці механізм выбухоўніка, які праляжаў доўгі час у зямлі, у дзеянне, і адбудзецца непапраўнае. Першае, што неабходна зрабіць, калі вы знайшлі падобны прадмет, – гэта спыніць любыя работы на гэтым участку (побач могуць знаходзіцца іншыя выбухованебяспечныя прадметы), пазначыць месца знаходкі (галінкамі, сцяжкамі).

Пасля трэба неадкладна паведаміць у любую з сілавых структур па тэлефонах: 2-16-61 (ваенны камісарыят раёна, тэлефон дзяжурнага), 102 – АУС Дзятлаўскага райвыканкама, 101 – РАНС).

На паведамленне неадкладна прыедуць прадстаўнікі дадзеных сілавых структур для ідэнтыфікацыі знаходкі. Усе далейшыя дзеянні па абследаванні тэрыторыі, размініраванні, абясшкоджванні і знішчэнні выбухованебяспечных прадметаў будуць праводзіць падрыхтаваныя спецыялісты-сапёры.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *