На асаблівым кантролі работы ў ахоўнай зоне аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы

Важнае Грамадства

Дзятлаўскі раён газазабеспячэння ВУ “Слонімгаз” паведамляе аб недапушчэнні правядзення рамонтных, будаўнічых і земляных работ у ахоўных зонах газаправодаў без дазволу.

Ахоўная зона газаправода – участак зямлі, які знаходзіцца паміж дзвюма паралельнымі лініямі, якія праходзяць па абодва бакі ад восі газаправода (паралельна).

У межах ахоўных зон забараняецца:

— перамяшчаць, дэманціраваць, засыпаць, пашкоджваць указальнікі трас падземных газаправодаў і месцаў размяшчэння сеткавых збудаванняў на іх, кантрольна-вымяральныя пункты;

— адкрываць самавольна люкі газавых калодзежаў і ковераў, вароты размеркавальных устройстваў і дзверы ГРП, станцый аховы газаправодаў ад карозіі, адкрываць і закрываць краны і засаўкі, адключаць і ўключаць сродкі энергазабеспячэння і тэлемеханікі газаправодаў;

— рабіць звалкі, выліваць агрэсіўныя вадкасці, у тым ліку растворы кіслотаў, соляў і шчолачаў;

— складваць матэрыялы і абсталяванне, у тым ліку для часовага захоўвання, уздоўж трасы падземнага газаправода ў межах 2 метраў па абодва бакі ад восі, а таксама саджаць дрэвы і кусты ўсіх відаў у межах 1,5 метра па абодва бакі ад восі газаправода;

— разбураць збудаванні і ўстройствы, якія аберагаюць газаправоды і збудаванні на іх ад пашкоджанняў;

— разводзіць агонь і размяшчаць якія-небудзь адкрытыя або закрытыя крыніцы агню;

— праводзіць любыя мерапрыемствы з вялікай колькасцю людзей, не занятых выкананнем дазволеных ва ўстаноўленым парадку работ;

— ажыццяўляць будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

Штогод Дзятлаўскі раён газазабеспячэння інфармуе арганізацыі і ўладальнікаў прыватных падворкаў аб неабходнасці ўзгаднення пасадкі дрэваў з газавай службай. Не заўсёды гэтыя патрабаванні выконваюцца. На тэрыторыі горада і раёна ў ахоўнай зоне газаправодаў недапушчальныя самавольныя часовыя, а часам і пастаянныя будынкі, высаджванні дрэваў. Дрэвы, якія пасаджаны ў ахоўнай зоне, неабходна прыбраць або перасадзіць у іншае месца.

Цяпер падземныя газаправоды будуюцца з поліэтыленавых трубаў. Але варта памятаць, што поліэтылен больш слабы пры механічных нагрузках. Для павышэння бяспекі пры будаўніцтве такога газаправода на адлегласці 0,6 метра ад газаправода ўкладваецца спецыяльная жоўтая сігнальная стужка з надпісам “ГАЗ ВОГНЕНЕБЯСПЕЧНА”, якая ўказвае на поліэтыленавы газаправод.

Не задумваючыся аб тым, што ў месцы раскопак могуць быць пракладзены небяспечныя інжынерныя камунікацыі, арганізацыі або звычайныяыя грамадзяне (часцей за ўсё на прылеглых да домаўладання тэрыторыях) вельмі моцна рызыкуюць і могуць сур’ёзна паплаціцца за свае неабдуманыя дзеянні не толькі маёмасцю, але і здароўем і жыццём. У спешцы проста забываюцца элементарныя Правілы бяспечнага правядзення работ. На асаблівым кантролі знаходзяцца арганізацыі, якія выконваюць рамонтныя і будаўнічыя работы, а таксама арганізацыі камунальна-бытавога абслугоўвання.

Найбольшая шкода аб’ектам газаразмеркавальнай сістэмы і газаправодам наносіцца пры самавольным правядзенні земляных работ. У адпаведнасці з “Палажэннем аб парадку ўстанаўлення ахоўных зон аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, памерах і рэжыме іх выкарыстання” правядзенне рамонтных, будаўнічых і земляных работ без ордара на раскопкі і дазволу на права правядзення рамонтных, будаўнічых і земляных работ (далей – дазвол), выдадзенага газазабяспечвальнай арганізацыяй, не дапускаецца. У дадзеным выпадку газазабяспечвальная арганізацыя выдае акт прадпісання на прыпыненне работ і прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць.

ЗВЯРТАЕМ УВАГУ, ШТО:

— За парушэнне арт. 20.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (пашкоджанне газаправодаў (акрамя магістральных) або іх абсталявання пры выкананні работ) прадугледжаны штраф у памеры ад 30 да 50 базавых велічыняў.

— За парушэнне арт. 18.40 ч. 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне правілаў аховы магістральных або іншых трубаправодаў) прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 50 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – да 200 базавых велічыняў.

Вінаваты ў аварыі кампенсуе расходы на ліквідацыю аварыі і аднаўленне газазабеспячэння.

Дзятлаўскі раён газазабеспячэння заклікае да строгага выканання заканадаўчых патрабаванняў пры правядзенні любых работ у ахоўных зонах газаправодаў. Па кансультацыі і атрыманне дазволу неабходна звяртацца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 7, тэлефоны: 6-04-83,6-03-44.

Адміністрацыя ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *