Дапамажыце папоўніць ранец першакласніка

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У нашым раёне дзейнічае дабрачынная акцыя “Збяром дзіця ў школу”.

Новы вучэбны год хутка пачнецца, а пакуль у бацькоў школьнікаў сезон пакупак. Замяніць адзенне і абутак, з якіх дзіця вырасла, не забыцца і пра папаўненне ранца канцылярскімі прадметамі. Задач, якія патрабуюць значных грашовых затрат, шмат.

Няпроста прыходзіцца тым бацькам, у каго больш за тры дзіцяці-школьніка, няпоўным сем’ям. Калі ў старшакласнікаў яшчэ штосьці з рэчаў можа захавацца з мінулага навучальнага года, то для першаклашак патрэбны поўны набор новых рэчаў.

Актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі прымаюць валанцёры раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй Галінай Касцюк.

Таксама кожны з жыхароў Дзятлаўшчыны можа паспрыяць добрай справе, далучыцца да ўдзелу ў акцыі і дапамагчы дзецям атрымаць неабходныя для навучання рэчы. Купіць набор фламастараў, пенал ці размалёўку не вельмі затратна, а карысць ад гэтага будзе вялікая.

Юлія БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *