Чэмпіён раёна – каманда “Ізакам”

Свежыя навіны Спорт і турызм

Фінал раённага адкрытага летняга чэмпіянату па міні-футболе сярод аматарскіх каманд працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў прайшоў 23 жніўня ў Дзятлаве на стадыёне “Колас”.

Нагадаем, што стартаваў адкрыты летні чэмпіянат па міні-футболе 21 чэрвеня. Каманды, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах, згулялі паміж сабой па кругавой сістэме.

Інтрыга фінальнага этапу чэмпіянату трымалася паміж камандамі “Ніва” і “Ізакам”. Да апошняга тура каманда “Ізакам” апераджала “Ніву” на два ачкі. Для ігракоў каманды “Ніва” гэта быў вельмі важны і рашаючы матч. Каб атрымаць перамогу, неабходна было сканцэнтраваць усе сілы.  Але надзеі не спраўдзіліся.

Завяршылася апошняя гульня летняга чэмпіянату раёна па міні-футболе з лікам 1:1.

Чэмпіёнам і ўладальніцай кубка раёна стала дзятлаўская каманда “Ізакам”. У 16 матчах раённы лідар атрымаў 12 перамог, набраў 38 ачкоў, забіў 76 галоў.

Сярэбраным  прызёрам стала каманда “Ніва”. На іх рахунку 11 перамог, 36 ачкоў, 84 забітыя галы.

Бронзавы прызёр – дзятлаўская каманда “FaZe” .

Чацвёртае месца заняла каманда «Фарт» з Навагрудка, пятай стала каманда “ Лібертас” з Навасёлкаў, шостай – каманда “Фіксікі” з Дзятлава.

Каманды, якія атрымалі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі адпаведных ступеняў, спартыўным інвентаром (1-е месца – 3 футбольныя мячы, 2-е месца – 2 футбольныя мячы, 3-е месца – 1 футбольны мяч).

Лепшымі ігракамі прызнаны: Яўген Маркевіч – лепшы варатар (каманда “Фарт”), Дзяніс Добыш – лепшы  абаронца (каманда “Ізакам”), Уладзіслаў Нячай – лепшы бамбардзір (каманда “Faze”), лепшым іграком чэмпіянату па міні-футболе прызнаны Вадзім Якаўчык з каманды “Ніва”. Яны ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *