Арганізацыя дзейнасці аглядавай камісіі

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Другая часка семінара праходзіла ў аграгарадку Хвінявічы,  дзе з дакладам аб арганізацыі дзейнасці аглядавай  камісіі па забеспячэнні бяспечных умоваў пражывання грамадзян у рамках узаемадзеяння з грамадскімі пунктамі аховы правапарадку выступіў старшыня  Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Ядэйка.

Аляксандр Аляксандравіч адзначыў:

– За апошнія сем месяцаў 2018 года на тэрыторыі сельскага савета  пажараў не зарэгістравана, у параўнанні, за аналагічны перыяд 2017 года іх было 2, гібелі людзей за 2017 і бягучы перыяд 2018 года не дапушчана. Суб’ектамі прафілактыкі сельсавета праводзіцца пэўная работа па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей пры ўзнікненні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, што дазволіла дабіцца памяншэння колькасці пажараў на тэрыторыі сельсавета.

Праводзяцца адрасныя праверкі стану жыллёвых будынкаў адзінокіх і пажылых грамадзян, якія адзінока пражываюць,  інвалідаў, сям’яў, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, асобаў, схільных да ўжывання спіртных напояў.

На працягу года аглядавай камісіяй па забеспячэнні бяспечных умоваў пражывання грамадзян на тэрыторыі сельсавета штотыднёва праводзяцца адзіныя дні прафілактыкі, у якіх перыядычна прымаюць удзел члены раённай рабочай групы.

У мэтах укаранення новых падыходаў, формаў і метадаў па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў праведзена прафілактычная адпрацоўка сельсавета.

Значная роля ў забеспячэнні грамадскага парадку, у стварэнні спрыяльных умоваў  для жыццядзейнасці насельніцтва адодзіцца савету грамадскага пункта аховы правапарадку.

Вядзецца мэтанакіраваная работа па папярэджанні п’янства і алкагалізму, выяўленні і прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці асобаў, якія займаюцца рэалізацыяй і вырабам алкагольных напояў.

Па пытанні аб арганізацыі работы па забеспячэнні бяспечных умоваў пражывання грамадзян у ведамасным жыллёвым фондзе  выступіў галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП “Хвінявічы” Віталь Панасевіч. Ён адзначыў, што праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека на сёння набывае асаблівую актуальнасць, з’яўляецца аб’ектам увагі ўсіх структур соцыуму, і , безумоўна, ідэалагічны блок  КСУП “Хвінявічы” не застаецца ў баку ад рашэння пытанняў дадзенага накірунку дзейнасці.

Для ўдзельнікаў семінара быў прадэманстраваны відэаролік аб рабоце стараст Парэцкага сельсавета.

 

 

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *