Спаборніцтвы да 165-годдзя пажарнай службы

Свежыя навіны Спорт і турызм

У рамках святкавання 165-годдзя пажарнай службы Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне прайшлі спаборніцтвы па валейболе.

Сустрэча ладзілася ў спартыўнай зале сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Яе арганізатарамі сталі Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і раённы камітэт ГА “БРСМ”.

На пляцоўцы сустрэліся чатыры каманды – Дзятлаўскага РАНС, зборная пажарных аварыйна-ратавальных пастоў, каманда раённага аддзела Дэпартамента аховы, каманда аграгарадка Хвінявічы.

Удзельнікаў павітаў, пажадаў ім задавальнення ад спартыўных баталій і выніковай гульні намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка.

Пасля жараб’ёўкі і традыцыйнага вітання спартсменаў на пляцоўцы разгарнулася гарачая барацьба. Напачатку было складана рабіць прагнозы, бо кожная з каманд была моцным сапернікам. Усе яны згулялі па дзве гульні, а лідар вызначыўся па найбольшай колькасці набраных балаў.

Знакава, што пераможцамі спаборніцтваў па валейболе ў год юбілею сталі супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. “Срэбра” турніру дасталося камандзе раённага аддзела Дэпартамента аховы, “бронзавым” прызёрам стала каманда аграгарадка Хвінявічы, чацвёртымі па балах завяршылі сустрэчу пажарныя аварыйна-ратавальных пастоў.

Лідары былі вызначаны і па некалькіх індывідуальных намінацыях. Так, “Лепшым нападаючым” стаў Дзяніс Русін (каманда Дзятлаўскага РАНС), “Лепшым блакіруючым” – Дзяніс Грынцэвіч (каманда раённага аддзела Дэпартамента аховы), “Лепшым пасуючым” – Раман Вашкевіч (зборная аграгарадка Хвінявічы).

Каманды-пераможцы і лідары намінацый атрымалі ўзнагароды ад Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і прызы ад раённага камітэта ГА “БРСМ”.

Ірына СТЫРНІК  



1 комментарий по теме “Спаборніцтвы да 165-годдзя пажарнай службы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *