Творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва арганізаваў у вёсцы Міроўшчына для дзяцей і іх бацькоў забаўляльную праграму “Прывітанне, сонца залатое!”.
Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў гульнях, весяліліся, скакалі на батуце, а бацькі і бабулі былі актыўнымі балельшчыкамі, падтрымлівалі каманды і дапамагалі хутчэй пераадолець перашкоды.
Падрыхтавала да друку Святлана ГРЫШЫНА