На байдарках па Заходняй Бярэзіне

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама арганізавалі сплаў на байдарках, прымеркаваны да Года малой радзімы.

У падарожжа па рацэ Заходняя Бярэзіна накіравалася каманда з дзесяці праваахоўнікаў на чале з начальнікам райаддзела Аляксандрам Білем. Запланаваны маршрут складаў каля 50 кіламетраў і працягнуўся ад вёскі Бакшты, дзе на ваду былі спушчаны пяць байдарак, да вёскі Мільва-Бярэзіна. Гэтую адлегласць адолелі за два дні з начоўкай на ўлонні прыроды.

Перад адпраўкай з вёскі Бакшты дзятлаўскія міліцыянеры ўсклалі вянок да мясцовай стэлы савецкім воінам і партызанам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У час стаянкі вечарам каля вогнішча сярод іншых песень пад гітару прагучалі і песні ваенных гадоў. Таксама падарожнікі ўзгадалі гісторыю роднага краю, знакамітых землякоў.

У час сплаву не абышлося без кур’ёзаў: двойчы пераварочвалася адна і тая ж байдарка, але спякотнае надвор’е спрыяла хуткай “сушцы” “ахвяраў здарэння” і добраму загару ўсіх удзельнікаў падарожжа.

Ад вандроўкі засталіся найлепшыя ўражанні, таму ў наступны раз да мерапрыемства плануе далучыцца яшчэ больш супрацоўнікаў райаддзела.

Ігар ХІТРО,

намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні



1 комментарий по теме “На байдарках па Заходняй Бярэзіне

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *